-
1 збольшага
збольшага, прысл. разм.Большей частью; в основных чертах.І тое, што надае мясцовасці асабліва рамантычны характар: замкі, што збольшага ляжаць у руінах. Караткевіч. Расказаў збольшага пра ўсё, што давялося яму перажыць перад арыштам і пасля арышту, пакуль прывезлі сюды. Машара. Аляксей... запыленыя боты збольшага паабіваў аб цвёрды рамоннік пад плотам і пайшоў у райана. Грахоўскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > збольшага
-
2 крэмзаць
крэмзаць незак., разм.Писать небрежно, не заботясь об аккуратности.Ён (Кураглядаў) пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэбны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка паслухмяна ўсё гэта крэмзаў. Далідовіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > крэмзаць
-
3 самотнічаць
самотнічаць незак., разм.Находиться, проводить время в одиночестве.У задуме глядзіць Хомка на галузванне і дуронства малых, і, калі іх пачынаюць біць за тое, што адураюць галаву, ён палахліва прыліпае ў куточку і жаласна самотнічае ў ім. Гарэцкі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > самотнічаць
-
4 краска
краска, -і ж.Полевой цветок.І адбылося тое, што наклікалі жужлівыя пчолкі, аб чым шапацелі сарамліва-ціха чараты з плюшнікам, чаго чакалі, ківаючы пекнымі галоўкамі, прырэчныя краскі. Мурашка. А пчолы з кожнай краскі збіралі мёд дзень цэлы. Пушча. Пазарасталі травою сцежкі суровай пары. Белыя, сінія краскі нашы схавалі сляды. Бялевіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > краска
-
5 кампанаваць
кампанаваць незак., разм.Быть в дружеских отношениях, водить компанию.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кампанаваць
-
6 иск
сущ. юр.іскпазоў, пазова|| У ЗША бяздомны падаў пазоў на $200 тыс. да бацькоў за тое, што яны яго недастаткова любілі.
-
7 дзядзіна
дзядзіна, -ы ж.Жена дяди....Тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той-гэты), тое выкараняла доўгі час школа. Гарэцкі. Няхай жаль мне душы не кране, дзядзіна, падтрымай мяне. Геніюш. Назаўтра дзядзіна ўстала раніцой, выйшла на падворак... Карпюк.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > дзядзіна
-
8 жупіць
жупіцьговорить, беседовать, разговаривать.Што каму рупіць, той тое и жупіць. -
9 паншчына
паншчына, -ы ж. разм.Крепостное право.Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда - мае ён (Яська) зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > паншчына
-
10 кацёлка
кацёлка, -і ж. разм.Деревянный кружок, который дети катают для забавы.Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка
-
11 ачужэць
ачужэць зак.Стать чужим.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > ачужэць
-
12 завіхацца
завіхацца незак.1. Усердно, старательно выполнять какую-либо работу.З абсыпаным тырсаю тварам завіхаецца Майсей, які служыць разам з бацькам на чыгунцы. Навуменка. Тыя (жнеі) завіхаліся з сярпамі ля ўскраю леса, жалі калгаснае жыта. Чыгрынаў.2. Выражать свою преданность кому-либо, показывать своё расположение к кому-либо.Анэта глядзела на старшыню, на тое, як завіхаецца ля яго дачка, успамінала ягоную маці, поле, каляску, у якой ляжала маленькае дзіця... Жук. Пакуль я завіхаўся ля яго цяцеры, дык ён маёй вароне ставіць мат... Валасевіч. - Скрыдлеўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго (Шчэпака), - ціха засмяяўся Мітрафан, - і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе... Бажко.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > завіхацца
-
13 анігадкі
анігадкі, прысл. разм.Хоть бы что.Яшчэ ім доля анігадкі, гульнёй занятыя яны: з пяску старанна лепяць хаткі, старанна ставяць каміны. Бачыла. Вунь Антонаў Казік пабыў год на нейкіх там курсах-шмурсах і цяпер анігадкі жыццё займеў... Марціновіч. Не едзе, дурань, жыта сеяць. Колькі ні ўпрошвала, яму анігадкі: толькі тое і робіць, што ходзіць на сходы. Каваленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > анігадкі
-
14 цапільна
цапільна, -а н.Рукоятка цепа.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > цапільна
-
15 папіхач
папіхач, -а м., разм.Человек, вызывающий к себе презрение, которым помыкают, командуют....Сяк-так назбіраем на год хлеба; а то прызаробім часамі - так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў - тое зрабіў. Не так - сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? - папіхачом быць. Гартны. Чаму чалавек асуджаны быць пешкай, папіхачом, паслугачом уладара зямнога ці нябеснага? Лужанін. Хоць аканом і не пан, але звычайна ў такіх панскіх папіхачоў больш гонару, чым у саміх паноў. Чарнышэвіч.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > папіхач
-
16 фураваць
фураваць незак., разм.Перевозить на фуре.Мала што секвестратары фуравалі кожны дзень сялянскае дабро, дык яшчэ і паліцыянты, як тое груганнё, наляталі. Сабаленка.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > фураваць
-
17 прававацца
прававацца незак., разм.Доказывать кому-либо свои права, свою правоту.Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прававацца
См. также в других словарях:
кидъ — тое, што скінута ў адно месца … Старабеларускі лексікон
Дмитрий Войтюшкевич — Зьміцер Вайцюшкевіч … Википедия
БелСат — Телеканал «БелСат» Страна … Википедия
ачъ — зл. калі, хоць, нягледзячы на тое што, каб, бо, таму што, нават … Старабеларускі лексікон
аще — зл. калі, хоць, нягледзячы на тое што, хіба што толькі, ці … Старабеларускі лексікон
заеже — злучн. за тое, што; таму што … Старабеларускі лексікон
Азгур, Заир Исаакович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Азгур. Заир Азгур … Википедия
Адвакат — чалавек, які можа патлумачыць вам, як зрабіць тое, што забаронена законам … Слоўнік Скептыка
Гарэза — дзіцё, якая найболей любіць рабіць тое, што найменей падабаецца яе бацькам … Слоўнік Скептыка
азабы — часц. тое, што і аза … Старабеларускі лексікон
ачколвекъ — зл. хоць, нягледзячы на тое што … Старабеларускі лексікон